Перайсці да зместу

ФК Рэал Сасьедад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэал Сасьедад
Поўная назва Real Sociedad de Fútbol, S.A.D.
Мянушкі бела-сінія
Заснаваны 1909
Горад Сан-Себасцьян, Іспанія
Стадыён Анаэта
Умяшчальнасць: 25 000
Прэзідэнт Хакін Аперыбай[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ла Ліга
2022/23 4 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Рэал Сасьеда́д» (ісп.: Real Sociedad de Futbol) — іспанскі футбольны клуб з горада Сан-Себасцьян, прадстаўляе Краіну Баскаў. Заснаваны 7 верасня 1909 года, быў адным з заснавальнікаў Ла Лігі ў 1928 годзе. Хатнія гульні праводзіць на арэне «Анаэта».

Найлепшыя гады каманды прыйшліся на 1980-я гады, калі клуб двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. «Рэал Сасьедад» доўгі час браў у каманду толькі баскаў, накшталт «Атлетыка» з Більбаа, але гэтая традыцыя была скасавана ў 1989 годзе, калі ў клуб быў запрошаны ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі і клуба «Ліверпул» Джон Олдрыдж.

«Рэал Сасьедад» акркамя футбольнай каманды мае такасама некалькі спартыўных секцыяў, як жаночы футбол, лёгкая атлетыка, хакей на траве і каманду ў басконскую гульню пелоту.

Футбол з’явіўся ў Сан-Себасцьяне ў пачатку 1900-х гадоў дзякуючы намаганням студэнтаў і мігрантаў, якія вярнуліся з Вялікабрытаніі і прывезлі на радзіму гульню. У 1904 годзе яны ўтварылі ў San Sebastian Recreation Club. Клуб у 1905 годзе браў удзел у спаборніцтве на Кубак Іспаніі. У маі 1905 года быў утворны футбльны клуб «Сан-Себасцьян» як асобная структура клуба San Sebastian Recreation Club. У 1909 годзе кіраўніцтва новага клуба звярнуліся да арганізатараў Кубку Іспаніі аб рэгістрацыі клуба ў турніры, але дазвол не быў атрыманы з-за магчымасці блытаніны з клубам Club Ciclista de San Sebastian. Каб пазбегнуць гэтай сітуацыі клуб быў перайменаваны ў Sociedad de Futbol 7 верасня 1909 года. У 1910 годзе кароль Іспаніі Альфонса XIII, які выкарыстоўваў Сан-Себасцьян у якасці сваёй летняй рэзідэнцыі, надаў клуба сваё апекунства, дзякуючы чаму да назва была аздоблена словам «Рэал». У 1928 годзе «Рэал Сасьедад» быў у ліку заснавальнікаў Ла Лігі. У першым жа розыгрышу спаборніцтва клуб заняў выніковае чацвёртае месца, а яго ігрок Франсіска «Пака» Біенсабас стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату. Назва каманды было зменена на Donostia Club de Futbol у 1931 годзе разам са стварэннем Другой іспанскай рэспублікі, але была зменена назад на «Рэал Сасьедад» пасля сканчэння Грамадзянскай вайны ў Іспаніі ў 1939 годзе. Каманда ў цэлым вагаліся паміж Ла Лігай і Сегундай, толькі ў 1940-х гадах клуб сем разоў вылятаў і вяртаўся ў Прымеру. Прыкладна ў гэты ж час за каманду ў якасці брамніка гуляў скульптар Эдуарда Чылліда, пакуль траўма не паклала канец яго футбольнай кар’еры.

Каманда заняла другое месца ў Ла Лізе ў першы раз у сезоне 1979/80, набраўшы 52 пунктаў. У той жа час пераможца чэмпіянату «Рэал» Мадрыд атрымаў 53 ачкі, а бронзавы прызёр «Спортынг Хіхон» адстаў ад басконскага клуба на 13 ачкоў. На наступны сезон «Рэал Сасьедад» стаў пераможцам чэмпіянату, атрымаўшы свой першы тытул і не дазволіўшы мадрыдскаму «Рэалу» чацвёрты раз запар стаць чэмпіёнам. Адобва клубы атрымалі па 45 ачкоў, але па розніцы мячоў клуб з Сан-Себасцьяна апярэдзіў сталічных ігракоў[2]. Кваліфікаваўшы такім чынам у розыгрыш Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў сезона 1981/82, «Рэал Сасьедад» быў выбіты ў першым раўндзе балгарскім клубам ЦСКА. Атрымаўшы паражэнне ў Балгарыі з лікам 1:0, у Іспаніі клубы галоў гэтак і не здолелі забіць[3].

Чэмпіён Іспаніі (2):

  • 1981, 1982

Уладальнік Кубка Іспаніі (3):

  • 1909, 1987, 2020

Уладальнік Суперкубка Іспаніі (1):

  • 1982

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Іспанія Бр Алекс Рэміра 1995
2 Іспанія Аб Альвара Адрыясола 1995
3 Іспанія Аб Аен Муньяс 1997
4 Іспанія ПА Марцін Субімендзі 1999
5 Іспанія ПА Ігар Субельдыя 1997
6 Іспанія Аб Арыц Элустонда 1994
7 Іспанія Нап Андэр Барэнечэа 2001
8 Іспанія ПА Мікель Мерына 1996
9 Іспанія Нап Карлас Фернандэс 1996
10 Іспанія ПА Мікель Аярсабаль (капітан) 1997
11 Сурынам Нап Шэралда Бекер 1995
12 Расія ПА Арсен Захаран 2003
13 Іспанія Бр Унай Марэра 2001
Паз. Імя Нар.
14 Японія ПА Такэфуса Кубо 2001
15 Іспанія ПА Урка Гансалес дэ Саратэ 2001
16 Іспанія ПА Ён Андэр Аласагасці 2000
17 Шатландыя Аб Кіран Цірні 1997
18 Малі Аб Амары Траарэ 1992
19 Нігерыя Нап Умар Садык 1997
20 Іспанія Аб Хон Пачэка 2001
21 Партугалія Нап Андрэ Сілва 1995
22 Іспанія ПА Беньят Тур’ентэс 2002
23 Іспанія ПА Браіс Мендэс 1997
24 Іспанія Аб Рабен Ле Нарман 1996
25 Іспанія Аб Хаві Галан 1994
Іспанія ПА Марцін Меркеланс 1995